Home

Рэкляма

Pareto · Improvement · Happens · ...

Entries · Архіў · Сябры · Profile

* * *
Пра закрытае хмарамі зорнае неба над намі і маральны закон унутрох нас ...
Здарэньне: Кіеў, Падол, вечар пятніцы. У суботу адпрацоўка за сьвяты, таму я вымушаны парушыць расклад ды завітаць у супэрмаркет увечары, а не раніцаю наступнага дня. Падыходжу, паркоўка забітаю дарагімі аўто, унутрох (бо гэта пераабсталяваны ды нестандартны ў плане будынак) не прайсьці. Усё адно, адступаць няма куды, бо за сьпінаю пустая лядоўня. Адшукаўшы ды узважыўшы ўсё патрэбнае, заўважаю, што чэргі на касах такія, што маглі б зьдзівіць нават у 80-ыя. Вырашаю кінуць вазок у кутку, вярнуцца дахаты ды захапіць чаго пачытаць. Там сустракаю суседа, выходзім разам папаліць, разгараецца філязофская спрэчка, якая суцішваецца толькі праз 20 хвілін. Вяртаюся, людзей паменела, але паменела і тавараў у маім вазку ... Зьніклі: узважаныя грэйпфруты, бананы, радыска і "шинка по-білоруські".)) Засталіся некранутымі: рыс басмаці, хлеб, сал. агуркі, грэцкія гарэхі ...

Цікавыя акалічнасьці: (а) усі тавары, што зьніклі можна было па-ранейшаму адшукаць у суседніх залях, г.зн., што не дэфіцыт справакаваў маіх "дабразычліўцаў" (б) на пакетах з узважанай садавінай і агароднінай не была пазначаная цана, толькі назва і вага; з чаго можна зрабіць выснову, што "дабразычліўцаў" ня надта турбаваў кошт (в) Падол - район неблагі, таму сярэдні пакупнік тут дастаткова рэспэктабельны, калі не сказаць заможны (г) асабістых ворагаў сярод наведнікаў я ня маю

Дзьве рэфлексыі з нагоды здарэньня: (і) Гісторыя ў нечым сугучная іньшай, прыведзенай у вядомай кнізе Steven D. Levitt and Stephen J. Dubner "FREAKONOMICS". Адзін вашынгтонскі прадпрымальнік вынайшоў такою бізнэс-схему: раніцаю прывозіў сьвежыя булачкі ды пакідаў іх у холе, альбо на розных паверхах офісных будынкаў, побач з булачкамі зьмяшчалася інфармацыя пра іх кошт і скрыня для збору плацяжоў; ніхто не кантраляваў адпаведнасць спажываньня аплаце, усё трымалася на "чэснасьці сярэдняга спажыўца". Прадпрымальнік займаўся гэтай выгоднай(!) справаю працяглы час, старанна зьбіраў і апрацоўваў дадзеныя пра суадносіны фактычных сплатаў да належных. Ня дзіва, што гэтыя дадзеныя утрымоўваюць шмат цікавага. У прыватнасьці, ступень аплаты за спажытыя булачкі на паверхах, дзе месьціліся кабінэты вышэйшага мэнэджмэнту, заўсёды была ніжэйшаю ў параўнаньні з іньшымі паверхамі канкрэтнага будынку. Як пішуць аўтары "магчыма, падман гэта тое, што зрабіла іх кіраўнікамі" ("perhaps cheating was how they got to be executives"). Пагадзіцеся, ёсьць нагода каб правесьці сякія-такія паралелі ... Зрэшты, я ніколі ня быў у захапленьні ад людзей, якія прыязжаюць у супэрмаркет на Lexus-ах і штурхаюцца ў чарзе да касаў
(іі) Гісторыя падкрэсьлівае, што ніякія фармальныя законы ці правілы, нават самыя дасканалыя, нават "няпісаныя", ня змогуць прадбачыць усіх варыянтаў зьбега абставінаў; сумленьне "сярэдняга чалавека" ў спалучэньні з яго ўменьнем разважаць - незаменны і танны шлях рэгуляваньня грамадскага жыцця ...
На гэтай трывіяльнай ноце дазволю сабе скончыць расповед.

Цэтлікі:

* * *
"Надо уходить от схоластики и надуманного теоретизирования ..." (Л. Заіка і Я. Раманчук)
Колькі тыдняў таму ў сваім допісе і пазьнейшых камэнтарах [info]palitekanom ускосна закрануў тэму альтэрнатыўнай праграмы эканамічных рэформаў для нашай краіны. У адказ на мае заўвагі пра адсутнасьць якаснай праграмы такога кшталту, аўтар параіў мне разгледзець наступную кандыдатуру: Леонид Заико, Ярослав Романчук “Экономическая Конституция”. Я шчыра паспрабаваў адкінуць усі мае папярэднія веды пра аўтараў, забыцца на ўсё тое, што чыталася мною раней, не зважаць на асаблівасьці аўтарскага стылю, а шукаць у тэксьце ДУМКІ і ацэньваць іх. Практыкаваньне атрымалася кароткім, але плённым.
На той момант, калі я скончыў уважлівае чытаньне першых 15-ці старонак кнігі, у мяне набралося 1.5 старонкі кароткіх заўвагаў і цытатаў. Прынамсі 7 сьцвержаньняў мне падаліся вельмі спрэчнымі ды вартымі асобнага крытычнага разгляду. Але стрымлівала тое, што ўсі яны падаваліся выраслымі з аднога кораню. Яшчэ раз уважліва перачытаўшы пачатак кнігі, я, здаецца, адшукаў той корань. Слова аўтарам:
“Политики убеждают, что без плотной опеки правительства, бурной деятельности десятков министерств и ведомств, национальных и местных органов власти люди будут стремиться причинить друг другу вред. Производители — продать низкокачественный товар и отравить природу ... Рабочие — украсть на заводе или банально лениться, чтобы получать зарплату, ничего не делая. Да, человек не без греха. Но чиновник или политик — тоже человек. При этом у него есть одно существенное отличие от обыкновенного гражданина. Он распоряжается чужими деньгами и активами от нашего с вами имени. Поскольку ничто человеческое ему не чуждо, он старается принести пользу, в первую очередь, себе и своим близким — за наш с вами счет. Он использует чужие ресурсы и деньги для того, чтобы реализовать свою мечту, а также мечты своих детей и друзей — опять же, за наш с вами счет”

СТОП! “Чужими деньгами и активами от чьего-то имени” распараджаюцца ня толькі чыноўнікі ды палітыкі, вось толькі некаторыя найважнейшыя прыклады: найманы мэнэджмэнт распараджаецца актывамі, якія належаць акцыянэрам; найманыя працаўнікі робяць інструмэнтам, які таксама належыць уласьнікам; выканаўца работ распараджаецца прадплачаныі грашымі кліета, гэты кліент можа быць юрыдычнай асобай, права на апэрацыйнае кіраўніцтва якой належыць мэнэджмэнту, які наняты іньшымі мэнэджарамі, якія, ў сваю чаргу, нанятыя ўласьнікамі, якія таксама могуць быць юрыдычнымі асобамі са сваім мэнэджмэнтам ... і так да бяконцасьці!!! ... ці варта дадаваць, што любы ў гэтым ланцугу можа быць “не без греха” ды апантаны клопатам пра сваіх блізкіх ... такім чынам, гэтая праблема УЛАСЬЦІВАЯ ЛЮБОЙ АРГАНІЗАЦЫЙНАЙ СТРУКТУРЫ НЕЗАЛЕЖНА АД МАСШТАБУ ... для ведама аўтараў дадам, што корань той праблемы – прыватная ўласнасьць, якую яны (ў абраным кантэксьце небеспадстаўна) апяваюць ... Мая выснова: пошук якаснай праграмы эканамічных рэформаў для Беларусі варта працягваць [UPDATE: бо калі прыгледзецца больш уважліва, то "одно существенное отличие от обыкновенного гражданина" зьнікае, а ўсьлед за ім парахнеюць шмат якія высновы гэтай кнігі]
Цэтлікі:
* * *
Эвалюцыя Беларускага OMON LAW
Аднойчы прафэсар, што чытаў нам "Law & Economics", закранаючы тэму ўзьнікненьня англа-саксонскага common law (агульнага права), зазначыў, што спарадзіла яго лянота. Маўляў, каралю і атачэньню было не да кадыфікацыі законаў, таму справу аддалі ў рукі судьдзяў і часу. Паводле прафэсара, такі падыход спарадзіў "прэцэдэнтнае права", а яно ў сваю чаргу дазволіла праўнай сыстэме больш гнутка рэагаваць на выклікі часу. Цяпер вернемся ў наша Залюстэр’е ... Асуджэньне Зьмітра Лісяенкі і ўчорашнія прысуды па "Справе 14-ці" - гэта лягічны працяг фармаваньня нашага варыянту common law. Істотнае адрозьненьне палягае ў тым, што фармаваньне праўнай сыстэмы аддадзенае у рукі судьдзяў толькі фармальна. З узьнікненьнем інстытуту прызумпцыі вінаватасьці працэсам фактычна кіруюць сілавыя структуры. Улічваючы той факт, што структуры гэтыя, даўна зрабіліся ня толькі "смотрящими" над палітычнымі праціўнікамі, але і "смотрящими" над капіталам, за вынік маем дыктат "смотрящего капитала", жорсткі і бязглузды ... Але адкрыццё Амерыкі палягае ня ў гэтым. Для мяне сапраўдным шокам сталася з'яўленьне вось гэтага візуальнага авасабленьня праўнай сыстэмы:

Паглядзець цалкам, 32,01 КБ, 640x480 )
Памятаеце школьныя забаўкі з канцэлярскімі кнопкамі? Памятаеце боязь сесьці? Цяпер маленькая рэпрэзэнтанта cOmMON LAW пакладзеная на кожнае крэсла, канапу, ложак у гэтым РБ-пакоі ...
Цэтлікі:
* * *
Дэдукцыя да Кыева давядзе ...
Самы час сказаць самому сабе зьдзіўлена: "І тыдню не прайшло!". Пачатак гісторыі, 7 красавіка, прахалодны кіеўскі ранак, Падол. Па дарозе на працу я спыніўся на скрыжаваньні ў чаканьні зялёнага сьвятла. Амаль адразу маю ўвагу прыцягнуў вялізны цацачны мядзьведзік, што ляжаў на дарозе, і якога ня надта старанна абміналі аўто. Ён быў вельмі вялікі, згубіць такого і не заўважыць было б немагчыма, ды і з сабою насіць цяжкавата. Карацей, загадка. Калі вяртаўся дахаты ўвечары, мядзьведзіка ўжо было цяжка пазнаць: бруднае футра "чабурашкі" ды паралонавыя цаглінкі раскіданыя па асфальце. Выглядала жахліва. Я зрабіў здымак ды рушыў дахаты. Прайшло колькі дзён, але тое здарэньне ніяк не выходзіла з галавы ... І вось ўчора неяк сама сабоя з'явілася здагадка: а ці не высокамастацкая палітычная акцыя ўсё гэта? Падумаў, што такія здагадкі - клініка, але вырашыў праверыць. Усё супадае! Здымак зроблены 7-га, і якраз 7-га КоммерсантЪ надрукаваў артыкул з скандальнымі выказваньнямі Пуціна ("Ты же понимаешь, Джордж, что Украина — это даже не государство! Что такое Украина? Часть ее территорий — это Восточная Европа, а часть, и значительная, подарена нами!") ... Расейскі мішка пад коламі кіеўскіх аўтамабілістаў? Цяпер разважаю ці варта зьмяніць стаўленьне да украінскай палітычнай культуры?

Поўны памер, 31,32 КБ, 640x480 )
* * *
"Баржомі" па-svensku ...
А ці бывае ў Вас такое: разбярэшся ў пэўнай агіднай з'яве, зробішся тэарэтычна падкаваным, паназіраеш за жыццём, стоячы на падмурку гэтага разуменьня, і здаецца, што цяпер ужо ніколі гэтая з'ява не парушыць тваёй эмацыйнай раўнавагі ... а жыццё ўсё адно раз-пораз бярэ сваё? Вось у мяне так з Realpolitik. Апоші прыклад: прачытаў у КоммерсантЪ-е вось гэтае выказваньне "премьер-министра Швеции Фредрика Райнфельдта, начинающего сегодня визит в Пекин":
"Миру было известно уже в 2001 году, когда МОК принимал решение о проведении Олимпиады в Китае, что демократия в этой стране работает не так, как мы это себе представляем. Сейчас ПОЗДНО вспоминать о нарушениях в области прав человека"
Як казалі ў маім дзяцінстве, позна піць "Баржомі", калі мозг ЭЎРАСКЛЕРОЗАМ раз'едзены
Цэтлікі:
* * *
Увага конкурс ...
Зьнешнія інфармацыйныя рэсурсы, фрэнд-стужка і нават самое паветра поўніцца весткамі ды спэкуляцыямі з нагоды сканьчэньня палітычнай адлігі, падзеяў у Тыбэце, людзі па саёй волі і па ўказцы рэдактараў (унутраных і вонкавых) абмяркоўваюцца байкот Алімпіяды, расьпякаюць "змагарскую апазыцыю", заклікаюць у NATO, прапангандуюць нэа-ліцьвінства, шмат увагі таксама надаецца творчасьці, вясноваму настрою, кламбурам і асабістым успаміна-узьлёта-падзеньням. І гэта ЦУДОЎНА! Усё вышэйназванае мяне таксама шчыра хвалюе. Але ж адбываецца яшчэ нешта, што знову у трэці раз прымушае мяне выгукнуць: "Людзі, спяшайцеся бачыць!" [ першы і другі раз]. Гаворка пра тое, што цяпер з'явіўся ўнікальны шанец угледзецца ў самыя вантробы рухавіка таго, што Гі Дэбор назваў СПЭКТАКЛЕМ. Пры гэтым у патрэбным кірунку вымушаныя ўглядацца і людзі, якія раней на гэтую тэму НІКОЛІ б не загаварылі ... Рэалістычна ацэньваю сваю ЖЖ-вагу, разумею, што пад кат зазірнуць адзінкі. Таму каб падвысіць матывацыю абвяшчаю Конкурс: любы, хто знойдзе ў мэйнстрымаўскіх крыніцах згадкі пра рэчы, якія абмяркоўваюцца пад катам атрымае ад мяне ... г-м, вядро бульбы! Далей )
Цэтлікі:
* * *
Афарызм[ішчэ]
Дзякуючы спрэчцы з [info]worvik нарэшце сфармуляваў свой падыход да патрыятызму: "мая хата з Краю" ...
Цяпер грае:
Народны Альбом "Край"
* * *
Жывая традыцыя
Цягам апошні дзён google.by у адказ на мае запыты некалькі разоў выдаваў мне спасылкі на сайт nashaziamlia.org . Гэтыя падказкі я пасьлядоўна ігнараваў. Сёньня ж нечакана натрапіў на запіс гутаркі з Алесем Астроўскім . Гутарка зьмешчаная на сайце, бізнэс-мадэль якога раздражняе мяне ўсё часьцей, і гэта дадае містычных нотак да маёй радасьці. На мой погляд, Nashaziamlia.org нележыць да тых з'яваў, якія ў любым выпадку трэбы было б прыдумаць ... Цяпер на маёй душы спакой. Я ведаю: Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч) пасьпяхова рэінкарнаваны!
Цэтлікі:
* * *
Эпіграфы да ненапісанага
Калі б я вырашыў выкласьці пісьмова сваё бачаньне эканамічных рэформаў патрэбных Беларусі, перада мной бы паўстала вялікая праблема - які эпіграф узяць да гэтага палемічнага твору. Гэта была б праблема выбару, а не яго адсутнасьці. Хутчэй за ўсё, пагоня за "дадаваньнем вагі" тэксту прымусіла б абраць выказваньне кагосьці раскручанага. І ў такім выпадку гэтым кімсьці дакладна б ня стаў карстальнік Dayahka, што пакінуў вось такі камэнтар на сайце "The Economist":
"...Нам насамрэч і па-сапраўднаму патрэбная новая парадыгма эканамічнай актыўнасьці ... Новая парадыгма мусіць адкінуць аксіёму бясконцага росту і прыняць аксіёму раўнавагі. Ёй таксама патрэбная аксіёма што сацыяльны дабрабыт ёсьць першасным, а індывідуальны - другасным і вытворным. Мы маем шмат розных заняткаў, вартых таго, каб прысьвяціць ім свой час, і значна лепшых за зарабленьне грошай. Нам таксама патрэбная аксіёма пра замену гандляроў інаватарамі ў якасьці базы нашай эканомікі ..."
Простыя словы пра магчымасьць будучыні, складзенай з простых рэчаў. Нічога звышцікавага. І не такое было прамоўленае ды патанула ў паўсюдным "дадаваньні вагі" ...
Цэтлікі:
* * *
“EvilAxisVision” Song Contest
Апошнім часам шанцуе на гутаркі, якія падштурхоўваюць да нечаканых высноваў ці спараджаюць вар’яцкія ідэі. Толькі што спілкувався ў Скайпе са сваім сябрам Канстанцінам. Звычайная непаліткарэктная гутарка мела нечаканы вынік. З этычных меркаваньняў прыводжу яе трошкі “прыхарошанаю”:
Канстанцін: http://harchikov.pp.ru/albm.php?har05=on … вось сайт выканаўцы …”Зачем, хохлы, вам Черноморский флот” … ))))))) … я бы сказаў, што гэты "музыка" - візаві Цімура Мацураева … “А предателям Родины - позор, но не стоит о них упоминать” ... што робіць чертяка …
Я : )))) наконт Мацураева маешь рацыю, быў бы цудоўны творчы дуэт. не! музычны двубой ... //…Харчіков это вам не ХАЧіков!
Канстанцін : слухай, а ён вельмі пладавіты...там альбомау 20 ёсць
Я: а колькі з іх плацінавых?
Канстанцін : напэўна ўсе
Я: )) у Мацураева ўсе адно больш!
Канстанцін : А у Колі Бондарава яшчэ больш чым у Мацураева
Я: ну ты параўнаў лаўрэата БРСМ з нейкім горным адмарозкам ... Бондарава ня трош!
…увогуле, давай зладзім які “анты-Эўравіжн”: удзельнікі сьпяваюць на нацыянальных мовах, песьні непаліткарэктныя, галоўныя тэмы – свабода, сьмерць акупантаў, антыглабалізм і г.д. ... Уяві навіны: "Учора на чарговым конкурсе непаліткарэктнай песьні перамаг баскскі бард з песьняю "Едрыт твой Мадрыд!" …
Канстанцін: evilaxisvision?
* * *
Утапічная праграмная прапанова
Сьцены дамоў у К., з большага, ня надта дагледжаныя: можна заўважыць пыл на калісьці пафарбаванай цэгле, драпіны і г.д.. Але ж тут ёсьць свае перавагі. Напрыклад, досыць натуральна на іх тле глядзяцца граффіці ды трафарэты. Учора адкрыў для сябе наноў вось гэты трафарэт:

Цікава таксама, што зьмясьцілі яго на іньшым баку вуліцы, насупраць крамы з "таварамі інтымнага прызначэньня". Крама, аздобленая чырвонай шыльдаю ды чырвонымі фіранкамі па-за красамоўнай вітрынаю, аўтаматычна прыцягвае позірк мінака ... Паразважаўшы трошкі, я пагадзіўся ў думках з рашэньнем невядомага мастака: тавары і іх прадаўцы скажаюць рэчаіснасьць, паўсюдна падсоўваюць свае спрашчэньні, сьцягваюць на сябе коўдру нашай увагі, мастак-трафарэтчык жа імкнуўся аднавіць балянс ... І таму, калі б мне даручылі падрыхтаваць сваю прапанову арганізыцыі жыцця ў "Горадзе СОНца", я б не забараняў тавары. Я па-просту зарэзэрваваў бы месцы на сьценах насупраць кожнай камэрцыйнай установы для вось такіх мастакоў ...
Цэтлікі: ,
* * *
Як выкарыстоўваць аўтарытарызм у мэтах экалягічнага тэрарызму
А вось тут стужка-сябар [info]yaryla натхніў мяне на заклікі да помсты ... або як выкарыстоўваць аўтарытарызм у мэтах экалягічнага тэрарызму
Цэтлікі:
* * *
Займальная тапаніміка ...
Адкамэнтаваў пост [info]alesarkush , аўтар дасьціпна адказаў, у выніку атрымаўся такі ланцуг: " ... новы час у лепшым выпадку цябе ігнаруе. не ў нас усё. але праз нас. -> праз нас, праз Вас і праз СпэцНаз. -> і праз Белтрансгаз ..." Я спачатку кінуўся шукаць чарговую рыфму для адказу, да галавы адразу прыйшло: "і праз калгас". Які калгас? Вядома, гаворка пра калгас "Гарадзец", амаль мітычную ўстанову, дзе будучы ППРБ гартаваў свае лідарскія здольнасьці. "Гарадзец" - паўтарыў я ў думках. "ГАРАДзец ... ГОРОДец ... ГОРОД-ЕЦ ... ГОРОД[у]-[п...]ЕЦ" ... карацей, "Гарадзец" - загадковая, у нечым прарочая назва ...
* * *
Слабыя месцы
Усе ж чалавечыя эмоцыі з'ява парадаксальная. Асабліва мяне дзівіць немагчымасьць адыграць назад, сьцерці сьляды пасьпешлівай, пераважна, інстынктыўнай рэакцыі на падзею. Якімі б жалезнымі не былі пазьнейшыя аргумэнты, якім бы асьляпляльным ня было сьвятло новых фактаў, цень ад першай рэакцыі не зьнікае. Прачытаў на Свабодзе, што "на птушкафабрыцы ў вёсцы Паперня Менскага раёну загінула каля 52 000 куранят ва ўзросьце 24 дні". "52 000!!! Тысячы! Жах, птушыная мэга-Хатынь /недарэчна так думаць!/, можа варта для выпадкаў такой масавай загібелі жывых істотаў абвяшчаць нейкую адмысловую жалобу? ..." - паняслося ў маей галаве. Калі ж падумаць спакойна, ці сапраўды гэтае здарэньне нешта прынцыпова зьмяніла ў лёсе тых куранятаў? Што было наперадзе? Адсечаная, максымум, на 70-ы дзень галава і патэльня, мая ці Ваша ... паразважаў, пераканаўся, але прысмак трагедыі ня зьнік
Цэтлікі:
* * *
Узброеныя словам
Даўна захапляюся чужым уменьнем выказваць свае думкі ляканічна. Сёньня шпацыруючы па горадзе К., на аскепках старога дома побач з сэрбскай амбасадай заўважыў такое граффіці: "No Amerikosovo!". Да права на самавызначэньне косаўскіх альбанцаў можна ставіцца па-рознаму. Але ўменьне невядомага актывіста адным словам дакладна прамаляваць складаную праблему муcіць уражваць. Вось падцьвержаньне маіх словаў (640x480, 27,53 КБ) )
* * *
Сацыялізм 2.0 (адладка вэта-вэрсіі працягваецца)
Роўна тыдзень таму вось у гэтым пасьце я з дапамогай камэнтатара з красамоўным нікам (JKEYNES) распавеў гісторыю з захапляючага жыцця вышэйшай надбудовы нашай цывілізацыі - Сусветных Фінансаў. Гісторыя мае працяг: далей? - чытаць усім зацікаўленым у фінансах, тэарэтыкам ад laissez-faire, інвэстыцыйным банкірам, рыэлтарам а таксама кухаркам, які кіруюць дзяржавай цяпер альбо плянуюць заняцца гэтым у будучыні, пачаўшы з рынкавых пераўтварэньняў )
* * *
Фрагмэнт найноўшай гісторыі
Мяркую, усі добра памятаюць канец мінулага году: набліжаючаяся адмена ільгот, абвесткі на гэтую тэму ў грамадскім транспарце, лякальныя акцыі пратэсту. Пра ўсе гэта пры жаданьні можна было даведацца з незалежных СМІ. Але мяне больш зацікавілі ня гэтыя падзеі, а фон, на якім яны адбываліся. Дакладней, адна "ДРОБЯЗЬ", на узгадкі пра якую, няхай нават у выглядзе чутак, я так і не натрапіў. Вось яна: у той жа ж час на загад Любімага Рукавадзіцеля адбываецца рэканструкцыя так званых "генэральскіх дачаў" (месца вядомае таксама як "дача генэрала Цімашэнкі"), што месьцяцца пад Менскам недалек ад павароту на Астрашыцкі Гарадок. Як Вы ўжо здагадаліся, дачы перарабляюць пад чарговую рэзыдэнцыю самі-ведаеце-каго. У комплекс ўносяць шэраг удасканаленьняў, найбольш мяне зацікавілі: сьціпленькі ЛЯДОВЫ ПАЛАЦ (!), ратонда пасярод поля з адмыслова пасаджанымі лекавымі травамі. Есьць там і стайні (так, самі-ведаеце-хто ўпадабаў і гэты спорт) ... Ці праходзіла гэта інфа дзесьці раней? Калі так, то чаму змаўчалі журналісты?

P.S. інфа дакладная на 100%

* * *
* * *
У Лхасе ўсе "спакойна" ...
На сайце ВВС з'явілася інфармацыя пра першы з 19 сакавіка (у гэты дзень скончыўся дазвол на працу ў Тыбеце ў апошняга заходняга журналіста з "The Economist") візыт заходніх журналістаў у Лхасу. Прыводжу найбольш красамоўныя ўрыўкі (даруйце за магчымыя недакладнасьці ў перакладзе):
замежным журналістам збольшага не дазволілі узяць удзел у асьвятленьні забурэньняў, але ў сераду Кітай дапусьціў групу журналістаў у Лхасу для 3-ох дзеннага візыту пад суправаджэнням ... Пратэст манахаў адбыўся раніцою ў чацьверг падчас візыту у кляштар Jokhange - адну з галоўных сьвятыняў Тыбету. Прыблізна 30 манахаў выкрыквалі про-Тыбецкія лезунгі і абаранялі Далай-Ламу, перадае журналіст Associated Press ... Адзін манах выгукнуў: "Тыбет не свабодны! Тыбет не свабодны!" перад тым як ПАЧАЎ ПЛАКАЦЬ ...
чытаць яшчэ /ангельскаю/ )
Цэтлікі:
* * *
Колькі не намагаліся таджыкскія фізыкі ўсе адно атрымоўваўся гашыш ...
Хацелася б пакідаць у сваім дзеньніку толькі спасылкі на матэрыялы, што месьцяць геніяльныя тлумачэньні, сьвежыя факты альбо па-просту выклікаюць у чытача пазытыўныя вібрацыі. Але, як той казаў, жыцце бярэ свае. Гэтая спасылка вядзе да артыкулу, прысьвечанага развіцьцю венчурных інвестыцыяў у сеньняшняй РБ. Паколькі спецыялізаванага аналягу суполкі by_trash для "эканамічаскай" аналітыкі не існуе, я зьмяшчаю свае заўвагі тут. Даведацца больш пра пачуцьце трэшавасьці pareto_improver )
Цэтлікі:
* * *

Previous

Рэкляма